25 мая ў нашым раёне прайшлі Першыя Шчорсаўскія чытанні. Іх тэма "Развіццё бібліятэчнай справы на Гродзеншчыне. Дзяржаўныя і прыватныя зборы". Арганізатарамі выступілі: Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы", Навагрудская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.