Падзеі 1917 года спрыялі згуртаванню нацыянальных арганізацыяў, якія аб’ядналіся ў Вялікай беларускай радзе. Для вызначэння далейшага лёсу Беларусі Рада склікала ў Менску Усебеларускі з’езд (кангрэс). Такога прадстаўнічага сходу не здолеў у тым часе сабраць ніводзін паняволены народ колішняй Расейскай імперыі. На кангрэс з’ехаліся 1872 дэлегаты з усяго беларускага этнічнага абшару – ад Смаленшчыны да Беласточчыны.